«Гучы, роднае слова!»

21.02.2024

«Гучы, роднае слова!» – пад такім дэвізам прайшоў Міжнародны дзень роднай мовы для вучняў ДУА «Клецкая сярэдняя школа №1».

На працягу дня школьнікі з задавальненнем прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах, прысвечаных роднай беларускай мове.

Так, вучняў 6 класаў запрасіла наведаць пазнавальны турнір «Сцежкамі роднай мовы» настаўнік беларускай мовы і літаратуры Маліноўская Н.І. Кожны ўдзельнік турніра пашырыў свой слоўнікавы запас, пазмагаўся за званне на лепшага знаўцу беларускай мовы, адчуў сябе сапраўдным беларусам.

Для вучняў 8 і 9 класаў Карпіевіч В.М. правяла конкурс на лепшага чытальніка мастацкіх твораў у школьнай бібліятэцы, дзе на кожным перапынку гучалі неўміручыя словы Я.Коласа і Я. Купалы.

Фотамарафон пад назвай «Я люблю беларускую мову», які правялі вучні 10 класа, аб’яднаў усіх прыхільнікаў у імкненні выказаць сваю любоў да роднага слова.